Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
07 красавіка 2020, 14:25

Лукашэнка: агульная смяротнасць у Беларусі за І квартал знізілася на 4 працэнты, ад пнеўманій - на 9 працэнтаў

7 красавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Агульная смяротнасць у Беларусі за першы квартал бягучага года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2019-га знізілася на 4 працэнты, а ад пнеўманій - на 9 працэнтаў. Адпаведную статыстыку сёння на нарадзе ў Мінску агучыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пры гэтым у студзені-сакавіку 2020 года ад хвароб сістэмы кровазвароту памерлі 18,5 тыс. чалавек, ад анкалогіі - амаль 5 тыс. Ад пнеўманій за тры месяцы бягучага года памерлі 254 чалавекі.

"У нас не проста хварэюць цяпер ад віруса, але і псіхоз жа. І ўсё роўна спад (смяротных выпадкаў. - Заўвага БЕЛТА) амаль на 9 працэнтаў толькі ад пнеўманій. А цяпер гэта наша галоўная праблема", - адзначыў Прэзідэнт.

Ён таксама агучыў інфармацыю, што за перыяд з 1 студзеня па 5 красавіка бягучага года ў Беларусі з-за знешніх прычын загінулі 860 чалавек - на 15 чалавек менш, чым у 2019 годзе. "Нагадаю: ад пнеўманій - 254", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы ўдакладніў, што з названай колькасці амаль 400 чалавек загінулі ў выніку самазабойстваў, 85 - забойстваў, на пажарах загінулі 206 чалавек, у ДТЗ - 107. "У сярэднім па рэспубліцы па названых вышэй прычынах за тыдзень гінуць 60-70 чалавек. З 30 сакавіка па 5 красавіка - амаль 70 чалавек. А ад каранавіруса - 13", - прывёў лічбы Прэзідэнт.

"Я гэта да таго гавару, што не забывайце, што акрамя каранавіруса, пнеўманій у нас ёсць і іншыя хваробы. Гэта не значыць, што трэба аслабіць работу па гэтай галоўнай сусветнай праблеме. Не. Мы вызначыліся, як ніколі аб'ядналіся ў гэтай барацьбе і павінны выстаяць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі