Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 мая 2022, 16:15

Лукашэнка: ад амерыканскага націску стаміліся ўсе

9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ад амерыканскага націску стаміліся ўсе краіны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўскладання вянкоў да манумента Перамогі з выпадку 77-й гадавіны Вялікай Перамогі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Усе спробы задушыць нас робяць толькі мацнейшымі і натхняюць іншых. Таму што на беларусаў, расіян, якія зноў вядуць барацьбу з гэтым сусветным злом, глядзяць мільярды людзей. Кітай, Індыя, краіны Лацінскай Амерыкі, Афрыкі, арабскія дзяржавы. Ад амерыканскага націску стаміліся ўсе!" - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што большасць грамадзян планеты выступаюць за новы, справядлівы свет без дыскрымінацыі і санкцый, у якім усе народы свабодныя і раўнапраўныя, а пытанні і праблемы вырашаюцца шляхам дыялогу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі