Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка аб'явіў Падзяку работнікам БелАЗа і "Белавія"

Прэзідэнт 21.09.2018 | 11:19

21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Калектыву ААТ "БелАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БелАЗ - Холдынг" за вялікі ўклад у развіццё машынабудаўнічай галіны, распрацоўку і вытворчасць кар'ернай і спецыяльнай тэхнікі аб'яўлена Падзяка Прэзідэнта Беларусі. Адпаведнае распараджэнне падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Яшчэ адным распараджэннем за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у распрацоўку і вытворчасць кар'ернай і спецыяльнай тэхнікі Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена шэрагу работнікаў прадпрыемства.

У іх ліку генеральны дырэктар Пётр Пархомчык, яго першы намеснік па тэхнічнай палітыцы і інавацыйных тэхналогіях - галоўны інжынер Алег Сцяпук і намеснік па інфармацыйнай і ідэалагічнай рабоце Станіслаў Якубовіч, начальнік цэха галоўнага канвеера Вячаслаў Макоўскі, токар цэха гідраагрэгатаў Аляксандр Петрашкевіч і наладчык станкоў і маніпулятараў з праграмным кіраваннем Міхаіл Гаварушка.

У адпаведнасці з распараджэннем за шматгадовую плённую працу, вялікі ўклад у развіццё грамадзянскай авіяцыі Падзякі Прэзідэнта ўдастоены таксама работнікі авіякампаніі "Белавія". Сярод іх галоўны бухгалтар - начальнік аддзела фінансаў і бухгалтарскага ўліку Алена Міхайлава і авіяцыйны тэхнік па планёры і рухавіках авіяцыйна-тэхнічнай базы Валерый Радзюк.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Як падрыхтаваць аўтамабіль да зімы Зімовы набор аўтааматара: трос, правады для "прыкурвання", скрабок са шчоткай, рызінавыя дыванкі з высокім бортам, шчыток для радыятара.