Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 лютага 2021, 15:17

Лукашэнка аб завышэнні цэн на лякарствы: прымем сур'ёзныя рашэнні, аж да закрыцця асобных аптэк

12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Улады прымуць сур'ёзныя рашэнні ў выпадку завышэння ў аптэках цэн на лякарствы. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, падводзячы вынікі VI Усебеларускага народнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Раней старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда на УНС закрануў тэму цэнаўтварэння, у тым ліку кошту лякарстваў.

Аляксандр Лукашэнка адрэагаваў на гэта, заявіўшы, што ўстанаўленнем высокіх цэн асабліва грашаць прыватнікі. "Мы прымем вельмі сур'ёзныя рашэнні, аж да закрыцця гэтых аптэк, выключэння іх і абарачэння ў даход дзяржавы. І ўстановім вельмі строгі парадак па цэнаўтварэнні ў аптэках. Іншага не дадзена", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, ва ўмовах пандэміі, калі людзі хварэюць, дзяржава не будзе "жартаваць з лякарствамі, спадзявацца на нейкі рынак".

Прэзідэнт таксама даручыў ураду і Мінпрацы прапрацаваць узнятыя ФПБ пытанні ўдасканалення пенсійнай сістэмы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі