ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 3 кастрычніка 2022
Мінск +5°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 чэрвеня 2022, 11:39

Лукашэнка аб выніках работы ў вёсцы: будзе дысцыпліна - праблем не будзе

21 чэрвеня, Аршанскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае важнасць дысцыпліны і выканання тэхналогій у сельскай гаспадарцы - тады будуць і вынік, і прыбытак. Аб гэтым ён заявіў, наведваючы ў Аршанскім раёне агракамбінат "Юбілейны", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гаспадарка перадавая і ўзорная. Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, у такія трэба прыязджаць, каб проста паглядзець і адпачыць.

Прэзідэнт цікавіўся работай агракамбіната "Юбілейны". Прадпрыемства ўтварылася ў выніку аб'яднання шэрага больш дробных гаспадарак, што дало магчымасць сканцэнтраваць вытворчыя сілы і кармавую базу.

Размова ў тым ліку ішла аб падыходах у сяўбе азімых культур, уключаючы азімы ячмень, перавагі якога напярэдадні разглядаліся ў ходзе рабочай паездкі кіраўніка дзяржавы ў Шклоўскі раён. Гэта культура важная для забеспячэння паўнацэннай кармавой базы ў жывёлагадоўлі.

Падрабязна распытаў Аляксандр Лукашэнка і аб шэрагу іншых аспектаў у рабоце агракамбіната, у тым ліку па пытаннях забяспечанасці тэхнікай.

Ужо ў маштабе краіны абмяркоўваўся ход нарыхтоўкі травяністых кармоў. Аб гэтым далажыў кіраўнік Мінсельгасхарча Ігар Брыло. Рэгіёны вытрымліваюць ранейшы план, сітуацыя складваецца пазітыўна.

Асобнае пытанне - нарыхтоўка ў палімерную плёнку. Частка матэрыялу закуплялася па імпарце, ёсць і беларускія аналагі, але іх кошт таксама даволі высокі. І тут строгае патрабаванне Прэзідэнта, у тым ліку ў разрэзе імпартазамяшчэння.

"На вельмі строгі кантроль ураду, каб гэта плёнка была на працягу года. Гэта перспектыўная тэхналогія, - даручыў Прэзідэнт. - Для Віцебшчыны гэта паратунак. Але трэба, каб гэта танней было. Плёнка павінна быць. І гэта тэхналогія павінна быць таннай, даступнай для слабых гаспадарак. Калі будзе танны гэты працэс, нікога не трэба ўгаворваць".

Аляксандр Лукашэнка спытаў і аб тым, як міністр ацэньвае развіццё Віцебшчыны ў пытанні АПК. "Мне патрэбны вынік. Парадак тут павінен быць. Патрэбна дысцыпліна. Будзе дысцыпліна - праблем не будзе", - падкрэсліў ён, адзначыўшы, што гэта пытанне па вобласці павінна быць на асаблівым кантролі ў міністра.

Кіраўнік дзяржавы ў агракамбінаце азнаёміўся з работай малочнатаварнага комплексу "Купалінка". Тут ён звярнуў увагу на яшчэ адно важнае пытанне, якое патрабуе ўвагі ў АПК, - захаванасць жывёлы. "За падзеж жывёлы адкажаце галавой", - папярэдзіў беларускі лідар.

Ён нагадаў, аб чым гаварыў напярэдадні, - у свеце высокі попыт на прадукты харчавання. "Мы можам прадаць па добрай цане сваю прадукцыю", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

У час наведвання кіраўніка дзяржавы абмяркоўваліся і праблемныя пытанні ў рэгіянальным разрэзе. Адно з іх - меліярацыя. Аляксандр Лукашэнка даў канкрэтныя ўказанні наконт гэтага, даручыўшы вызначыць схему фінансавання і аб'ёмы работ.

Прэзідэнт таксама закрануў пытанні развіцця сыравінных зон. Ён падкрэсліў, што ў гэтай рабоце нараўне з дзяржаўнымі павінны ўдзельнічаць і прыватныя сельгасарганізацыі.

На заканчэнне Аляксандр Лукашэнка ў агракамбінаце наведаў машынны двор, азнаёміўся са станам і абслугоўваннем тэхнікі. Абмеркавалі і шэраг практычных пытанняў, уключаючы ўстройства пакрыцця пляцоўкі. У выбары паміж асфальтам і бетонам Прэзідэнт аддае прыярытэт другому.

Яшчэ адзін практычны аспект - пошук аптымальнага рашэння для ацяплення майстэрняў у зімовы перыяд, каб было не толькі эфектыўна, але і не затратна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі