Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 чэрвеня 2022, 15:18

Лукашэнка аб разліках Польшчы на Заходнюю Украіну

17 чэрвеня, Бабруйск /Кар. БЕЛТА/. Давядзецца рэагаваць на жаданне Польшчы атрымаць Заходнюю Украіну. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час размовы з работнікамі ААТ "Белшына" ў Бабруйску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што ў Польшчы ўжо мараць аб Заходняй Украіне: "Тут нам давядзецца рэагаваць. Таму што мы не можам дапусціць, каб нас наогул палякі акружылі. Гэта небяспечны варыянт. І я некалі сказаў: яшчэ ўкраінцы нас папросяць з расіянамі, каб мы ім дапамаглі захаваць цэласнасць. Каб не адсеклі".

Паводле слоў Прэзідэнта, гэта стала магчымым дзякуючы таму, што за спінай Польшчы стаяць амерыканцы, якія фінансуюць, даюць узбраенне, перакідваюць узброеныя сілы. "Мы гэта бачым. Таму мне даводзіцца і на Захадзе трымаць узброеныя сілы напагатове, і на поўдні. Дзесяць падраздзяленняў выстраіў уздоўж граніцы за спінай у пагранічнікаў, каб не ўлезлі ў Беларусь. А такія думкі былі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі