Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 верасня 2021, 18:51

Лукашэнка аб перадачы паўнамоцтваў: бачу, што некаторыя рэчы падпісваю фармальна

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на пашыраным пасяджэнні Канстытуцыйнай камісіі выказаўся наконт перадачы паўнамоцтваў ад Прэзідэнта іншым органам улады, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У ходзе дыскусіі дырэктар інфармацыйна-аналітычнай установы "Круглы стол дэмакратычных сіл" Юрый Васкрасенскі выказаў меркаванне, што работа камісіі была вельмі канструктыўнай і мела дактрынальны характар. "Але мне здаецца, што ўжо ў тым праекце, які мы падрыхтавалі, патэнцыял камісіі сябе крыху вычарпаў. У тым плане, што на гэтым этапе да справы павінны падключацца ўжо прафесійныя прэзідэнцкія юрысты. Тыя, хто прафесійна выпрацоўвае законапраекты, узгадняе. Каб не дапусціць шурпатасцей", - сказаў ён.

"Тое, што ты сказаў наконт шліфоўкі, - гэта будзе апошні этап. Я і гавару - гэта варыянт праекта. Яго трэба цяпер яшчэ дапісаць: УНС, дзяльба ўлады, перафармаціраванне, пераразмеркаванне. Гэта - Прэзідэнта, гэта - урада. Дарэчы, што мы і робім. Мы ж цяпер памалу аж да абласцей перадаём гэтыя паўнамоцтвы, - адрэагаваў Аляксандр Лукашэнка. - Я як Прэзідэнт бачу, што некаторыя рэчы падпісваю фармальна. Яны прайшлі ўжо фільтр".

У якасці прыкладу кіраўнік дзяржавы прывёў перыядычна падпісваемыя ім указы аб прысваенні званняў палкоўніка. Адпаведныя прапановы фарміруе міністр абароны, а потым яны праз Дзяржсакратарыят Савета бяспекі паступаюць на подпіс Прэзідэнту. "Ён (міністр. - Заўвага БЕЛТА) наверх аддае прапановы. Ён ведае, што там не павінна быць "свой-чужы", што гэты падабаецца, а гэты не. Таму што там яшчэ адзін фільтр. І потым гэта ж да Прэзідэнта ідзе. Калі ён унясе, і мне нехта скажа або я буду ведаць, што там нейкая левая прапанова, ну такое і меркаванне пра міністра. Гэта значыць, калі наверх, то і адказнасць большая. Вось толькі ў гэтым. А астатняе - гэта фактычна фармальна, - расказаў Аляксандр Лукашэнка. - І сёння пытанне паўстае, трэба мне - кіраўніку дзяржавы - званні палкоўнікаў прысвойваць, або пакінуць толькі генеральскі корпус".

Паводле слоў Прэзідэнта, аналагічная сітуацыя і ва ўзаемадзеянні па некаторых пытаннях па лініі ўрада. Больш таго, калі цяпер ідзе размова аб перадачы дадатковых паўнамоцтваў, кіраўнік дзяржавы акцэнтуе ўвагу, што разам з імі пераходзіць і адпаведная доля адказнасці. "Гэта ўжо мая пазіцыя. Тое, што ўрад павінен рабіць - эканамічны блок - ён павінен гэтым займацца. А Прэзідэнт, асабліва будучы, павінен гэта бачыць і кантраляваць. Павінна быць сістэма кантролю", - падкрэсліў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі