Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
29 красавіка 2022, 13:07

Лукашэнка аб паспяховым пераадоленні наступстваў аварыі на ЧАЭС: мы надавалі Чарнобылю "па мардасах"

29 красавіка, Чачэрск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь дасягнула значных поспехаў у пераадоленні наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з жыхарамі Чачэрскага раёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Не буду гаварыць, што мы перамаглі Чарнобыль, але па мардасах яму надавалі моцна. Мы справіліся з вырашэннем гэтай задачы, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Вы бачыце, што зроблена, але галоўнае, каб мы жылі на сваёй зямлі".

Прэзідэнт адзначыў, што старэйшае пакаленне можа расказаць, як было раней, і параўнаць з цяперашнім. А вось будучыня залежыць ужо ад моладзі. "І мы зробім усё, каб наша моладзь была сапраўднай, нашчадкам таго, што стварала старэйшае пакаленне, - заявіў кіраўнік дзяржавы. - Вам вялікая ўдзячнасць, што вы ў свой час засталіся тут жыць. Мы з вамі тут нямала зрабілі. Я перакананы ўжо: амаль усе вы разумееце, што мы тады зрабілі правільна".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі