Сцяг Чацвер, 9 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
30 кастрычніка 2020, 14:58

Лукашэнка аб назначэнні памочнікаў Прэзідэнта: мне важна, каб яны забяспечылі парадак і дысцыпліну

30 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Назначаныя нядаўна памочнікі Прэзідэнта - інспектары па Брэсцкай, Гродзенскай абласцях і Мінску павінны забяспечыць у рэгіёнах парадак і дысцыпліну. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з калектывам МУС, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Паколькі сітуацыя няпростая, мною было прынята рашэнне аб перафармаціраванні ў нейкай ступені кіравання дзяржавай, - растлумачыў Прэзідэнт кадравыя перастаноўкі, зробленыя напярэдадні. - Таму і ўзнікла задума ўзмацніць сплаў вопыту, адданасці, патрыятызму, таленту для папярэджання такіх памкненняў - я маю на ўвазе для тых, хто перайшоў чырвоную лінію".

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу: пасля прыняцця кадравых рашэнняў пайшлі чуткі, што нібыта Прэзідэнт такім чынам выказаў недавер'е тым, каго накіраваў працаваць у рэгіёны. "Тут некаторыя пішуць ужо, што Прэзідэнт камусьці не давярае. Паверце мне, вы мяне ведаеце не адзін год. Не давяраю я толькі здраднікам. З усімі, з кім можна працаваць, я гатовы працаваць. Пераконваць, калі хочаце, па-мужчынску пераломліваць, ставіць на нармальныя рэйкі, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - У мяне ніколі не было ніякай "фанабэрыстасцi". Я ведаю, што я сам быў не падарункам для многіх у жыцці. Менавіта таму Юрый Хаджымуратавіч (Караеў. - Заўвага БЕЛТА), як і Аляксандр Пятровіч (Барсукоў. - Заўвага БЕЛТА) накіроўваюцца на важныя ўчасткі работы ў краіне. У іх ліку і Валерый Паўлавіч (Вакульчык. - Заўвага БЕЛТА). Я яму ўдзячны. Ён, увогуле, мог сказаць: "Ведаеш, я ўжо адслужыў сваё верай і праўдай, пайду на адпачынак". Не. "Я паеду на сваю радзіму і буду яе абараняць, пакуль жывы!" - гэта сапраўды дастойна афіцэра і генерала".

"Вы можаце спытаць: чаму ваенныя? На гэтым не спыніцца такая работа. Мы падбіраем і на іншыя вобласці ваенных людзей. Нам не толькі трэба стабілізаваць абстаноўку ў краіне. Мы яе стабілізуем. Гэта не праблема. Проста трэба гэта рабіць прыгожа і цярпліва. Мне вельмі важна, каб памочнікі Прэзідэнта, яны ж інспектары, забяспечылі парадак і дысцыпліну ў Беларусі. Без яе ніяк", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі