Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 студзеня 2022, 21:07

Лукашэнка аб імпартазамяшчэнні: мы многае, калі не ўсё, можам самі

28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу абазначыў задачы ў сферы імпартазамяшчэння, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы многае, калі не ўсё, зможам зрабіць самі. Гэта ўмова захавання нашага суверэнітэту. Патрэбна толькі сістэмная і ўпарадкаваная работа па забеспячэнні эканамічнай самадастатковасці краіны. Найпершая задача - як мага хутчэй адысці ад залежнасці і замяніць беларускімі аналагамі ключавыя кампаненты для рэальнага сектара эканомікі. Я гавару аб імпартазамяшчэнні: ад рухавікоў для БЕЛАЗа, рэдуктараў, гідраўлікі да кавіднай вакцыны і айчынных мікрасхем. Усё гэта ў нас ёсць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што намечаныя планы па імпартазамяшчэнні з'яўляюцца асновай выжывання большасці галін, дадуць магчымасць адысці ад санкцыйнай неабароненасці. "Пытанню імпартазамяшчэння будзе ўдзелена Прэзідэнтам першарадная ўвага ў гэтай пяцігодцы", - заявіў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі