Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 красавіка 2022, 09:16

Лукашэнка аб адзінстве Беларусі і Расіі: мы з Пуціным не дурныя, каб дзейнічаць старымі метадамі

13 красавіка, Уладзівасток /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што Беларусь і Расія сфарміруюць адзінства дзвюх незалежных дзяржаў. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў ва Уладзівастоку на сустрэчы з губернатарам Прыморскага края Алегам Кажамякам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт адзначыў, што яму выпаў гонар пабываць на краі "нашай агульнай Айчыны". "Мы заўсёды гаворым: ад Брэста да Уладзівастока. Вось наша агульная Айчына, на якой існуюць сёння дзве незалежныя дзяржавы і дэманструюць магчымасці пабудовы гэтага адзінства", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што часам гучалі апасенні, што Беларусь уключаць у склад Расіі. "Я кажу: мы з Пуціным не настолькі дурныя, каб дзейнічаць старымі метадамі. Мы, кажу, адбудуем такое адзінства дзвюх незалежных дзяржаў, што ў нас будуць вучыцца. Будуць вучыцца! І як санкцыі пераадольваць, і гэтак далей", - упэўнены Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі