Сцяг Пятніца, 22 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 чэрвеня 2019, 09:00

Лукашэнка 13-14 чэрвеня зробіць рабочы візіт у Кыргызстан для ўдзелу ў саміце ШАС

12 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 13-14 чэрвеня зробіць рабочы візіт у Кыргызскую Рэспубліку. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы прыме ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, дзе Беларусь мае статус дзяржавы-наглядальніка.

Выступленне Аляксандра Лукашэнкі плануецца ў час пасяджэння савета ў пашыраным складзе. Кіраўнік дзяржавы акрэсліць пазіцыю Беларусі па актуальнай міжнароднай тэматыцы і далейшым развіцці супрацоўніцтва ў рамках гэтага інтэграцыйнага аб'яднання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі