28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў адпаведнасці з артыкулам 84 Канстытуцыі вызваліў Анатоля Ліневіча з пасады памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектара па Віцебскай вобласці ў сувязі з пераходам на іншую работу. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Адпаведны ўказ нумар 57 падпісаны 28 лютага.
Прэзідэнт Беларусі ўзгадніў назначэнне Анатоля Ліневіча першым намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама.-0-