Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 верасня 2020, 12:55

Кадравыя рашэнні Прэзідэнта: змена кіраўніцтва ў КДБ і КДК, новыя дзяржсакратар Савета бяспекі, віцэ-прэм'ер і мэр Мінска

3 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Валерый Вакульчык, які да гэтага часу працаваў на пасадзе старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі, назначаны дзяржаўным сакратаром Савета бяспекі Беларусі. Адпаведнае кадравае рашэнне прыняў сёння кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка пры назначэнні Валерыя Вакульчыка ўдакладніў, колькі гадоў ён працуе ўжо на пасадзе кіраўніка КДБ. "Без двух месяцаў восем гадоў", - адказаў Валерый Вакульчык.

"Я не дарэмна спытаў, колькі Валерый Паўлавіч прапрацаваў. Ніхто да яго палавіны нават не змог вытрымаць на гэтай гарачай пасадзе. Вельмі надзейны, адданы дзяржаве і народу чалавек, старанны, прыстойны. Я ніколі не бачыў за гэтыя гады, каб ён лінію недзе скрывіў і дзеля чагосьці зрабіў, - сказаў Прэзідэнт. - У нас была строгая дамоўленасць: мы, усе прысутныя тут, з простых сем'яў, таму ні ў якім разе не павінны пакрыўдзіць людзей і не быць над народам. Мы павінны ўсё рабіць для народа і не забываць аб тым, што мы менавіта адтуль - ад зямлі. І, трэба сказаць, што камітэт ён (Валерый Вакульчык. - Заўвага БЕЛТА) у гэтым плане настройваў".

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў гэты перастроечны перыяд для сілавых структур трэба забяспечыць не толькі пераемнасць, але і калектыўную работу спецслужбаў. "Мне здаецца, што, будучы дзяржаўным сакратаром, разам з кіраўніком Адміністрацыі (Ігар Сергяенка раней таксама працаваў на кіруючай пасадзе ў КДБ. - Заўвага БЕЛТА), ведаючы напрамак гэтай работы, вы зможаце аб'яднаць вакол сябе не толькі спецслужбы, але і праваахоўныя органы. І выконваць тыя задачы, якія сёння пастаўлены перад намі. І якія ўзніклі новыя - праблемы, пагрозы і гэтай далей", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што апарат Савета бяспекі невялікі, кампактны, але яго трэба зазямліць.

"І важна, Ігар Пятровіч (кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка. - Заўвага БЕЛТА), публічна хачу сказаць: Андрэй Аляксеевіч жа (экс-дзяржсакратар Савета бяспекі Андрэй Раўкоў. - Заўвага БЕЛТА) не чужы чалавек. Проста мне здалося, што ён не зусім утульна сябе адчувае ў гэтым крэсле. Яму, вядома, трэба такую работу падабраць, каб ён шавяліўся. Таму што ў Міністэрстве абароны (раней Андрэй Раўкоў быў міністрам абароны. - Заўвага БЕЛТА) усё ж такі большая актыўнасць была, чым у гэтым апараце", - адзначыў беларускі лідар.

"Ён надзейны чалавек. Мы з вамі дамовіліся, што вы яго запросіце, я з ім потым пагавару. Прадаставім яму работу. У нас хапае вакансій для таго, каб ён працаваў і прыносіў карысць нашай краіне. Ён яшчэ малады генерал. І, думаю, што мы ад яго будзем мець карысць як унутры краіны, так і на знешнім контуры, калі ён захоча працаваць. У нас дастаткова сілавых міжнародных арганізацый, дзе ён можа прыкласці свае намаганні", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі