Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
29 кастрычніка 2020, 15:10

"Яны могуць нам здорава дапамагчы" - Лукашэнка даручыў зрабіць не фармальнай работу народных дружын

29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным узмацніць работу ў Беларусі народных дружын, якія садзейнічаюць падтрыманню грамадскага парадку і бяспекі. Аб гэтым ён заявіў сёння, назначаючы новых памочнікаў па Гродзенскай, Брэсцкай абласцях і Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нам трэба не фармальнай зрабіць работу народных дружын. Яны пачалі працаваць, але яшчэ на поўную сілу не разгарнуліся. Вы бачылі, як было ў Кыргызстане: хаос страшэнны, усе сілавікі разбегліся, няма каму абараняць краіну. Хто ўзяў на сябе адказнасць? Народныя дружыны. Яны падцягнулі міліцыянераў, якія разбегліся, яны спецслужбы падцягнулі да сябе і ваенных. І стварылі моцныя народныя дружыны. І на працягу сутак пагасілі ўсе пажары", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"Таму народныя дружыны павінны працаваць. Яны ў рэшце рэшт павінны страпянуцца і абараняць. Не трэба краіну, мы з вамі - генералы і іншыя людзі, амапаўцы, унутраныя войскі, армія - забяспечым абарону краіны. Няхай забяспечаць абарону сваіх дамоў", - сказаў Прэзідэнт.

Ён адзначыў, што ў мабільныя атрады трэба прыцягваць былых ваеннаслужачых. "Паглядзіце, колькі зваротаў гэтых былых ваеннаслужачых, афганцаў. Колькі мужыкоў, а жанчын..., яшчэ больш, чым мужыкоў: вазьміце нас, мы будзем у дружынах, мы будзем у атрадах, мы многае можам! Чаму не прыцягнуць нам, аж да ўзбраення, у гэтыя лятучыя атрады былых ваеннаслужачых? Яны могуць нам здорава дапамагчы. І трэба, каб кожны чалавек адчуў, што ён абараняе сваю сям'ю і сваю зямлю", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі