Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 сакавіка 2021, 11:12

"Ідзі і глядзі!" - Лукашэнка звярнуўся да тых, хто свядома спрабуе адрадзіць сімвалы нацызму

22 сакавіка, Лагойскі раён /Кар. БЕЛТА/. Беларусам ніколі не забыць страшэнныя старонкі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 21 сакавіка на рэспубліканскім мітынгу-рэквіеме "Лампада памяці", прымеркаваным да 78-й гадавіны хатынскай трагедыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы заявіў, што ў гэты памятны вечар напярэдадні чарговай гадавіны хатынскай трагедыі ён хоча звярнуцца да тых, хто свядома спрабуе адрадзіць сімвалы нацызму. Няхай гэта адзінкі, але такія, на жаль, ёсць у сучаснай Беларусі, адзначыў Прэзідэнт.

"Я звяртаюся да ўсіх, хто ўпэўнены, што фашызм "нёс на нашу зямлю цывілізацыю"; хто гераізуе забойцаў; хто пакланяецца БЧБ-сцягам, пад якімі чыніўся генацыд беларускага народа. Мы заняліся гэтай праблемай, і мы дакажам і пакажам усяму свету, што такое генацыд і што тыя, хто сёння нас спрабуюць павучаць, як жыць, як мінімум не маюць на гэта права, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Усім вам, аблудным і адурманеным, гавару: "Ідзі і глядзі!" Ідзі ў Хатынь, Боркі, Алу, Дальву, Усакіна, Шунёўку, Азарычы, да мемарыялаў "Трасцянец", "Яма", "Чырвоны Бераг".

Глядзець на гэтыя помнікі і мемарыялы, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы, трэба вачамі дзіцяці, якое выжыла над целам забітай маці; вачамі дзяцей, кінутых паміраць у калодзеж; вачамі застрэленай цяжарнай жанчыны, якая так і не спазнала шчасце мацярынства; вачамі бацькі, які дастаў з попелу мёртвага сына; вачамі павешаных бездапаможных старых.

"Ідзі і слухай Хатынскі звон, у якім разам зліліся дзіцячыя крыкі, мацярынскі плач і горкі бацькаўскі смутак мільёнаў беларусаў, зведаўшых нечалавечыя пакуты, але не пакораных і не пераможаных. Мы гэта павінны з вамі помніць заўсёды і не баяцца ў вялікія святы, якая б бяда ні нахлынула на нас (пандэмія кавід або іншыя хваробы), прыходзіць у светлы Дзень Перамогі і аддаваць належнае ім, якія загінулі дзеля нас. Таму што, калі б яны не загінулі, нас не было б, - заявіў Прэзідэнт. - І няхай гэтыя галасы з мінулага кожнаму пакаленню нагадваюць аб тым, які няўстойлівы свет, якое каштоўнае чалавечае жыццё і як лёгка ўсё гэта страціць. І пакуль гучыць гэты звон, Беларусь памятае".

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што беларусам ніколі не забыць страшэнныя старонкі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. "Мы ніколі не даруем жорсткасць, бесчалавечнасць і бясчынствы ворага на нашай зямлі. Мы гэта памятаем, і ў гэтым наша сіла, - сказаў ён. - Вечная памяць забітым, закатаваным і змучаным".

Кіраўнік дзяржавы прапанаваў схіліць галовы і ўшанаваць загінулых мінутай маўчання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі