Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
31 снежня 2021, 13:52

Грамадзянамі Беларусі са жніўня 2021 года сталі больш за 2,3 тыс. чалавек, якія прыбылі з Украіны

31 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў сёння ўказ нумар 515 "Аб прыёме ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь", у адпаведнасці з якім у беларускае грамадзянства прыняты 380 грамадзян Украіны. Большасць з іх прыбылі сем'ямі, а ў многіх тут ужо нарадзіліся дзеці. Так, задаволены хадайніцтвы 37 сем'яў з дзецьмі, у тым ліку шматдзетных. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.

Такім чынам, прадаўжаецца рэалізацыя даручэння кіраўніка дзяржавы, дадзенага 9 жніўня бягучага года ў час "Вялікай размовы з Прэзідэнтам". З таго часу прыняты ў грамадзянства 1076 украінцаў. У першую чаргу гэта асобы, якія прыбылі з Данецкай і Луганскай абласцей.

Акрамя таго, паводле інфармацыі МУС, у час выканання даручэння Прэзідэнта 1234 грамадзяніны Украіны набылі беларускае грамадзянства ў спрошчаным парадку.

Увогуле пасля "Вялікай размовы з Прэзідэнтам" больш за 2,3 тыс. чалавек, якія прыбылі з Украіны, сталі беларускімі грамадзянамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі