Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

"Гэта звычайная барацьба з карупцыяй" - Лукашэнка пракаменціраваў затрыманне Уцюрына

Прэзідэнт 11.05.2019 | 13:59

11 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час размовы з журналістамі пры наведванні Студэнцкай вёскі пракаменціраваў затрыманне былога намесніка дзяржсакратара Савета бяспекі Андрэя Уцюрына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Калі б ён у мяне не выклікаў падазрэнняў, ён да гэтага часу працаваў бы начальнікам Службы бяспекі, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Ужо тады да яго былі пытанні. Хлопец малады, і добры бок у яго быў як у чалавека, не ўсё было дрэнна. У мяне былі пэўныя падазрэнні. Яму быў прадастаўлены шанц - ідзі і працуй. Што, намеснік дзяржсакратара - дрэнная пасада для ваеннага чалавека? Ды марыць любы можа аб гэтай пасадзе".

Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што некаторыя звязваюць арышт Андрэя Уцюрына і адхіленне Міхаіла Бабіча ад пасады пасла Расіі ў Беларусі. Паводле слоў Прэзідэнта, Андрэй Уцюрын трапіў у поле зроку праваахоўнікаў яшчэ да пераводу ў Савет бяспекі. " Вось тады ў мяне былі сумненні, і літаральна праз некалькі месяцаў мне далажылі аб тым, што да яго ёсць пытанні, - адзначыў Прэзідэнт. - Таму гэта не мае ніякіх адносін да таго, што ён нібыта быў ледзь ці не агентам пасла Расіі. Калі ён быў агентам замежнага пасла, праз суткі ўжо ведалі б аб гэтым".

Каля паўтара-двух гадоў былы кіраўнік Службы бяспекі знаходзіўся пад кантролем спецслужбаў, у якіх было шмат фактаў аб яго проціпраўнай дзейнасці. "Але было маё жалезабетоннае патрабаванне: чалавек, які мае "індульгенцыю" ад Прэзідэнта, павінен быць затрыманы толькі пры наяўнасці жалезабетонных доказаў. Яго ўзялі з доказамі злачынства: 150 тысяч долараў яму чарговы раз прывезлі расіяне", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт дадаў, што Андрэй Уцюрын валодаў многімі станоўчымі якасцямі і нядрэнна служыў, але ўсё перакрэсліў сваім учынкам. Афіцэру і самому даводзілася ўдзельнічаць у выяўленні карупцыйных злачынстваў. "Тут абсалютна няма нічога надзвычайнага, проста барацьба з карупцыяй. Але тым, хто наверсе, хто займае такія пасады, да іх яшчэ больш строгае будзе стаўленне", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

У час звароту з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу кіраўнік дзяржавы папярэдзіў чыноўнікаў: лепш быць беднымі на свабодзе, чым багатымі ў турме. Як аказалася, Прэзідэнт меў на ўвазе менавіта Андрэя Уцюрына і некаторых іншых прысутных у зале. "Што ім яшчэ незразумела было? Таму тут абсалютна звычайнае крымінальна каральнае злачынства, і за гэта чалавек павінен адказваць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Калі стала вядома аб затрыманні Андрэя Уцюрына, многія СМІ пісалі, што ён быў блізкім чалавекам для кіраўніка дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што гэта меркаванне памылковае. "Маіх блізкіх людзей вы бачылі 9 мая. Гэта былі тры чалавекі, якія стаялі ў мяне за спінай (размова аб сынах. - Заўвага БЕЛТА). Паверце, гэта самыя блізкія і родныя мне людзі, за якіх я адказваю галавой. Я адказваю і за дзяржслужачых", - заявіў Прэзідэнт. Ён звярнуў увагу, што ўсе высокія службовыя асобы аднолькава да яго прыбліжаны і ведаюць, што з іх будзе двайное, а тое і трайное спагнанне ў выпадку ўчынення злачынстваў. "Вось такая "прыбліжанасць" да Прэзідэнта. Я ўсім сказаў: хочаце са мной працаваць - працуйце і выконвайце гэтыя патрабаванні. Яны заснаваны на нашых законах, нічога тут надзвычайнага няма, - дадаў ён. - Маё стаўленне да гэтых пытанняў вы ведаеце: я ніколі не піяруся на гэтых праблемах".

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што падтрымлівае дзяржслужачых, паколькі яны ўносяць вялікі ўклад у развіццё краіны. "Ад іх залежаць мільярды рублёў. Я кавалак зямлі даю чыноўнікам пабудаваць дом або кватэру, каб ён не краў гэтыя мільярды і яны засталіся ў дзяржавы. І калі ты парушаеш гэты парадак - адказвай па поўнай", - рэзюмаваў Прэзідэнт.

Ён дадаў, што з журналістамі пазней падзеляцца падрабязнасцямі гэтай крымінальнай справы, фактамі хабараў, спосабамі канспірацыі абвінавачаных.

У красавіку стала вядома аб затрыманні Андрэя Уцюрына па падазрэнні ў карупцыі. Указам Прэзідэнта 24 красавіка ён быў вызвалены ад пасады "за ўчыненне праступкаў, якія дыскрэдытуюць званне ваеннаслужачага".

Камітэт дзяржаўнай бяспекі паведаміў 4 мая, што намеснік дзяржсакратара Савета бяспекі Андрэй Уцюрын быў затрыманы пры атрыманні хабару ў памеры $148,6 тыс. ад прадстаўніка расійскай камерцыйнай структуры за садзейнічанне ў пашырэнні яе інтарэсаў у Беларусі. Былому намесніку дзяржсакратара Савета бяспекі прад'яўлена абвінавачанне ва ўчыненні злачынства па ч.3 арт.430 КК (атрыманне хабару), другой асобе - у дачы хабару. Абодва абвінавачаныя прызналі віну па гэтым эпізодзе ў поўным аб'ёме.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь - Казахстан: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Важным элементам двухбаковага супрацоўніцтва з'яўляецца Міжурадавая казахстанска-беларуская камісія па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, якая функцыянуе з 1996 года.