Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 верасня 2021, 17:57

"Гэта не проста прыгожа, гэта дзівосная работа". У якіх інтэр'ерах Рахмон прымаў Лукашэнку

15 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Душанбэ прайшла сустрэча Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам, паведамляе БЕЛТА.

Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі развіццё двухбаковага супрацоўніцтва, ваенна-палітычную абстаноўку ў рэгіёне і пытанні правядзення ў бліжэйшыя дні ў таджыкскай сталіцы самітаў АДКБ і ШАС.

Таджыкскі лідар прымаў беларускага калегу ў сваім знакамітым разным кабінеце ў Палацы Нацыі.

Упершыню новыя інтэр'еры залаў палаца Эмамалі Рахмон прадэманстраваў Аляксандру Лукашэнку ў верасні 2018 года. Яны ўпрыгожаны драўлянай разьбой ручной работы ў нацыянальным стылі. У аддзелцы выкарыстоўваліся такія пароды дрэва, як сасна, дуб, бук. Ад пачатку праекта да канчатковай рэалізацыі прайшло менш як год. Аляксандр Лукашэнка даў высокую ацэнку рабоце таджыкскіх майстроў. "Гэта не проста прыгожа - гэта дзівосная работа", - сказаў ён. Эмамалі Рахмон паабяцаў, што пры неабходнасці Таджыкістан гатовы падзяліцца вопытам і выканаць такія работы ў Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі