Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
06 жніўня 2020, 19:05

"Гэта ад прыроды павінна быць" - Лукашэнка расказаў, што галоўнае для прэзідэнта

6 жніўня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю вядомаму ўкраінскаму журналісту Дзмітрыю Гардону расказаў, якую якасць лічыць галоўнай для прэзідэнта, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Шмат адрасаваных кіраўніку дзяржавы пытанняў датычылася ўзаемаадносін з лідарамі суседніх краін, а таксама ў цэлым поглядаў Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцтва як прафесію. "Паверце мне як вопытнаму прэзідэнту: прэзідэнтамі не становяцца, прэзідэнтамі нараджаюцца. Калі ў цябе ад прыроды няма прэзідэнцкага (або стрыжня, або чагосьці), закваскі гэтай, ты не будзеш прэзідэнтам", - упэўнены беларускі лідар.

Паводле яго слоў, сапраўдны прэзідэнт павінен адчуваць свой народ, і, наадварот, народ павінен адчуваць свайго прэзідэнта. "У цябе павінна быць гэта сувязь з народам. Гэта галоўнае для прэзідэнта. І гэта ад прыроды павінна быць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі