Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
30 чэрвеня 2022, 13:44

"Еўропе гэта не патрэбна, асабліва Германіі". Лукашэнка пра культывуемы нацыяналізм і фашызм

30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўропе, і асабліва Германіі, не патрэбны нацыяналізм, які перарасце ў фашызм. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ведаеце, што мяне здзіўляе... Цалкам нармальнае патрабаванне: не - нацыяналізму, які перарастае, я вам як гісторык гавару, у фашызм. Нам гэта не патрэбна, і Еўропе гэта не патрэбна. Яны ва Украіне гэта культывуюць, падтрымліваюць гэта. Добра. А калі заўтра гэта выльецца ў Еўропе? Ім гэта не патрэбна, - падкрэсліў беларускі лідар. - Еўропе гэта не патрэбна, асабліва Германіі. Там урокі гісторыі памятаюць. Яны ж павінны разумець, што гэта будзе прарастаць каранямі па ўсёй Еўропе".

Наконт гэтага Сяргей Лаўроў заўважыў, што партыя "Альтэрнатыва для Германіі" стварыла няўрадавую арганізацыю па барацьбе з русафобіяй. "Значыць, гэта пачынае ўжо праяўляцца і ў публічнай сферы", - звярнуў увагу ён.

"Сяргей Віктаравіч, вы лепш, чым хто-небудзь, разумееце: нам іншага шляху не пакінулі, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Прапаноўвалі (для калектыўнага Захаду. - Заўвага БЕЛТА) і бяспеку напярэдадні аперацыі (ва Украіне. - Заўвага БЕЛТА), і давайце падпішам дагаворы, за сталом перагавораў і іншае, без усялякіх аперацый і вайны, без усялякай страляніны. Не захацелі. Гэта іх выбар".

Згадзіўшыся з пунктам гледжання беларускага лідара, кіраўнік расійскага МЗС падкрэсліў, што на нядаўнім саміце НАТА ў дакументах альянсу Расія названа галоўнай пагрозай, Кітай - галоўным выклікам. "Зноў пацверджана так званая палітыка адкрытых дзвярэй і пацверджана рашэнне 2008 года, прынятае ў Бухарэсце, наконт перспектыў членства ў НАТА Украіны і Грузіі", - звярнуў увагу Сяргей Лаўроў.

"Вельмі ўзмоцніцца (НАТА. - Заўвага БЕЛТА), - іранічна заўважыў Прэзідэнт. - Ну, Гасподзь ім у дарогу".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі