Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 лютага 2020, 16:28

Егіпет плануе адкрыць пасольства ў Мінску

19 лютага, Каір /Кар. БЕЛТА/. Егіпет плануе адкрыць сваё пасольства ў Мінску. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка вітаў гэту ініцыятыву на сустрэчы з журналістамі пасля перагавораў у Каіры з Прэзідэнтам Егіпта Абдэль Фатахам ас-Сісі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вітаем планы егіпецкага боку па адкрыцці дыпламатычнага прадстаўніцтва ў Беларусі. Мы акажам для гэтага ўсялякую падтрымку як самай блізкай і добрай дзяржаве, з якой мы супрацоўнічаем", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, падыходы абедзвюх краін па асноўных пытаннях міжнароднага парадку дня супадаюць. "Мы выступаем за мірнае ўрэгуляванне рэгіянальных канфліктаў, супраць усіх відаў гібрыдных войнаў, а таксама штучнай дэстабілізацыі сітуацыі ў розных краінах", - заявіў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь асуджае любыя праявы тэрарызму і выказвае поўную падтрымку намаганням Егіпта ў барацьбе з гэтай пагрозай. "Мы ведаем, якую ролю адыгрывае Егіпет у барацьбе з тэрарызмам і які ўклад унесла гэта дзяржава ў процідзеянне тэрарызму", - дадаў ён.

Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што сумеснымі намаганнямі краіны змогуць вывесці супрацоўніцтва на якасна новы ўзровень. "Мы заўсёды рады вас бачыць у Беларусі. Народ Беларусі вас добра ведае, паважае, і вы будзеце заўсёды жаданым госцем у цэнтры Еўропы - гэтак жа, як вы нас прымаеце тут", - рэзюмаваў Прэзідэнт.

Як растлумачыў журналістам міністр замежных спраў Уладзімір Макей, раней беларускі бок прадаставіў Егіпту некалькі ўчасткаў на выбар для будаўніцтва пасольства. "Пасля пэўнага перыяду зацішша яны актывізавалі гэты працэс, і цяпер участкі на разглядзе. Мы чакаем адказу. Гатоўнасць па адкрыцці пасольства ёсць. Я думаю, гэта таксама паслужыць стымулам для паглыблення нашага ўзаемадзеяння", - сказаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі