Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 жніўня 2020, 10:16

Беларусь высока цэніць шматгадовае, паслядоўнае і надзейнае партнёрства з Індыяй - Лукашэнка

15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Індыі Рама Натха Кавінда з Днем Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь высока цэніць шматгадовае, паслядоўнае і надзейнае партнёрства з Індыяй, ганарыцца духоўнай блізкасцю двух народаў, агульнай для беларусаў і індыйцаў прыхільнасцю да ідэалаў міру і салідарнасці.

"Упэўнены, што пастаянны дыялог Мінска і Нью-Дэлі, заснаваны на прынцыпах павагі і разумення, будзе і ў далейшым садзейнічаць паспяховаму практычнаму ўзаемавыгаднаму двухбаковаму супрацоўніцтву", - гаворыцца ў віншаванні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі