Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 жніўня 2020, 15:54

Беларусь прапануе Эквадору накіраваць сумесныя намаганні на ўмацаванне гандлю - Лукашэнка

10 жніўня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Эквадор Леніна Вальтэра Марэна Гарсеса і эквадорскі народ з Днём абвяшчэння незалежнасці гэтай краіны. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Сёння, у складаны час глабальных выпрабаванняў, асаблівае значэнне набываюць узаемная падтрымка, захаванне дасягнутых вынікаў супрацоўніцтва і выкананне ўсіх ранейшых дамоўленасцей", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка прапанаваў накіраваць сумесныя намаганні на ўмацаванне гандлю таварамі і паслугамі, абмен вопытам у сферах аховы здароўя, адукацыі, навукі і тэхналогій.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі