Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 чэрвеня 2021, 16:24

Беларусь і Расія прапрацуюць пытанне аб адкрыцці авіярэйсаў у Крым

1 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія прапрацуюць пытанне аб адкрыцці авіярэйсаў у Крым. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паведаміў сёння на нарадзе па пытаннях супрацоўніцтва з Расіяй, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Украіна закрыла для нас неба. У нас ёсць свой санаторый у Крыму, у Місхоры, куды людзі заўсёды ездзілі, ляталі. Каб не абвастраць адносіны, мы праз Украіну, хто на поездзе, хто на аўтамабілі, хто на самалёце. Цяпер закрылі неба. Я Пуціну сказаў: "Ты падумай, як нам трапіць у Крым. Не праз Польшчу ж мы паляцім: туды таксама не пускаюць", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, Беларусь і Расія прапрацуюць пытанне аб адкрыцці авіярэйсаў у Крым. Адпаведнае даручэнне ўжо дадзена кампетэнтным ведамствам. "Я думаю, тут не будзе праблем, - дадаў Прэзідэнт. - Закрылі неба - ну што ж, ёсць і больш адкрытыя дзяржавы, праз якія мы заўсёды можам трапіць у Крым".

Адказваючы на ўдакладняючае пытанне журналістаў, якія заўважылі, што эканоміка заўсёды была фундаментам беларуска-расійскіх адносін, а пытанне арганізацыі авіярэйсаў у Крым мае ў тым ліку і пэўны палітычны падтэкст, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: эканоміка і застаецца найважнейшым пытаннем.

"А што датычыцца Крыма, вы заўважце: я сказаў, што мы прапрацуем гэта пытанне. Але мы не можам ляцець у Крым праз Украіну. Гэта ж не мы ініцыятары. Я задаў пытанне Парашэнку (яшчэ ён быў Прэзідэнтам): "А як мне цяпер у Крым трапіць?" - "Не пытанне. Я цябе прашу: толькі праз Украіну". Я гавару: "Зразумеў". Сёння я хацеў бы задаць пытанне Зяленскаму: а пры жаданні паляцець у Крым, мне як сёння? Толькі праз Расію, - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. - Таму я тут абсалютна свабодны і не перажываю. Яны ўчынілі гэту валакіту, гэту камбінацыю на ўзроўні правакацыі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі