Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 сакавіка 2020, 14:10

Анатоль Калінін назначаны паслом Беларусі ў Малдове

16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў Анатоля Калініна Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Малдове, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што з Малдовай наладжаны "цудоўныя адносіны", у тым ліку на вышэйшым узроўні. Кіраўнік дзяржавы ахарактарызаваў Прэзідэнта гэтай краіны як "вельмі вялікага сябра Беларусі". "Вы з ім заўсёды знойдзеце агульную мову", - запэўніў пасла беларускі лідар.

У якасці першачарговай задачы ён паставіў перад кіраўніком дыпмісіі развіццё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. "Што датычыцца палітыкі і іншых пытанняў - у нас там праблем няма", - падкрэсліў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі