Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: ID-картка беларуса
Учора 15:31 Стужка навiн
Усе навіны

Алена Купчына ўдастоена ордэна Пашаны

Прэзідэнт 28.03.2016 | 18:50
Алена Купчына. Фота з архіва
Алена Купчына. Фота з архіва

28 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі ўдастоіў дзяржузнагарод прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці за шматгадовую плённую работу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны асабісты ўклад ва ўмацаванне міжнароднага аўтарытэту Беларусі, забеспячэнне законнасці і правапарадку, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў у лёгкай прамысловасці і сельскай гаспадарцы, заслугі ў развіцці будаўнічай галіны, сацыяльнай абароны насельніцтва, аховы здароўя, навукі, адукацыі і культуры. Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы падпісаў 25 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Ордэнам Пашаны ўзнагароджаны генеральны дырэктар РУП "БелЭЗ" Барыс Белкін, дырэктар Рэспубліканскага культурна-асветнага цэнтра Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Беларусі Аляксандр Гундар, намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына, першы намеснік кіраўніка спраў Прэзідэнта Мікалай Селіванаў.

Супрацоўнікі органаў унутраных спраў і пагранічнай службы адзначаны медалямі за адзнаку ў воінскай службе, у ахове грамадскага парадку і дзяржаўнай граніцы.

Медаля "За працоўныя заслугі" ўдастоены 32 чалавекі. Сярод іх - прадзільшчыца фабрыкі нумар 3 Аршанскага льнокамбіната Ірына Глебава, загадчыца педыятрычнага аддзялення Рэспубліканскага цэнтра дзіцячай пульманалогіі і мукавісцыдозу 3-й гарадской дзіцячай клінічнай бальніцы Мінска Таццяна Матвеева, дырэктар Відзаўскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа Міхаіл Смірноў.

Медалём Францыска Скарыны, у прыватнасці, узнагароджаны дырэктар Інстытута гісторыі НАН Вячаслаў Даніловіч і дырэктар Інстытута філасофіі НАН Анатоль Лазарэвіч, дырэктар НІРУП "Геаінфармацыйныя сістэмы" Сяргей Залатой, загадчык кафедры Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміі Уладзімір Петравец.

Акрамя таго, дакументам прысвоены ганаровыя званні прадстаўнікам сфер адукацыі, медыцыны, навукі, культуры, будаўніцтва, сельскай гаспадаркі і пракуратуры.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

ID-картка беларуса ID-картка - дакумент, які засведчвае асобу, для карыстання ўнутры краіны. Лічбавы аналаг пашпарта плануецца пачаць выдаваць у 2019 годзе.