Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 лютага 2020, 13:15

Ад беларускага Euronews да медыяцэнтра - з якімі прапановамі кіраўнікі СМІ прыйшлі да Лукашэнкі

11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнікі буйнейшых дзяржаўных СМІ ўнеслі Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку шэраг прапаноў. Сярод іх, напрыклад, стварэнне канала навін накшталт Euronews і будаўніцтва медыяцэнтра, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я ведаю вашы праблемы. Вы іх даўно агучвалі. І пра медыявымяральнік, і пра медыяцэнтр, і пра тое, што мы павінны стварыць мабільны канал накшталт Euronews і іншых, якія вельмі коратка і даступна (тым не менш, і аналітыка ў іх ёсць) выдаюць інфармацыю. Людзі вельмі занятыя, каб слухаць доўгія, як вечарам на БТ або СТБ, падагульняючыя перадачы... На працягу дня людзі хочуць атрымаць галоўную інфармацыю", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт прызнаўся, што часта адрываецца ад доўгіх сюжэтаў і чытае навіны, якія ідуць бягучым радком. "Таму патрэбна сціслая, кароткая інфармацыя па сутнасці з нейкім відэарадам. Я гэта ўсё ведаю і разумею, сам ініцыяваў гэта", - дадаў ён.

Пры гэтым кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: лішніх грошай няма. Трэба вызначыцца, што неабходна ў першую чаргу: абнавіць здымачнае абсталяванне, забяспечыць канкурэнтаздольную зарплату або ж пабудаваць медыяцэнтр. "Усё патрэбна. Але трэба выбудаваць па прыярытэтах. Прашу гэта мець на ўвазе", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У нарадзе прынялі ўдзел старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант, старшыня праўлення тэлеканала АНТ Марат Маркаў, генеральны дырэктар тэлеканала СТБ Ігар Луцкі, генеральны дырэктар Беларускага тэлеграфнага агенцтва Ірына Акуловіч, дырэктар - галоўны рэдактар выдавецкага дома "Беларусь сегодня" Дзмітрый Жук, дырэктар - галоўны рэдактар выдавецкага дома "Звязда" Павел Сухарукаў, дырэктар Нацыянальнага філіяла (прадстаўніцтва) Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "Мір" Уладзімір Пярцоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі