Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 чэрвеня 2021, 09:13

Аб сітуацыі ў сваіх краінах, супрацоўніцтве з Расіяй і Кітаем - Лукашэнка і Такаеў правялі тэлефонную размову

28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 26 чэрвеня правёў тэлефонную размову з Прэзідэнтам Казахстана Касым-Жамартам Такаевым. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі сітуацыю ў абедзвюх краінах, асобна і падрабязна спыніліся на тэме барацьбы з пандэміяй COVID-19 і яе наступствамі.

Размова таксама ішла аб узаемадзеянні Беларусі і Казахстана з іншымі дзяржавамі, у прыватнасці Расіяй і Кітаем. Прэзідэнты абмяняліся меркаваннямі па асобных пытаннях міжнароднага парадку дня.

У спісе абмеркаваных тэм было і гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза і іншых інтэграцыйных структур.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі