Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 лістапада 2012, 17:01

А.Лукашэнка вызваліў В.Зайцава ад пасады старшыні КДБ

9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка вызваліў генерал-лейтэнанта Вадзіма Зайцава ад пасады старшыні КДБ. Адпаведнае рашэнне прынята па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы, на якой разглядаліся перспектывы і недахопы ў рабоце Камітэта дзяржбяспекі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Па выніках нарады дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Леанід Мальцаў адзначыў, што ў сваіх выступленнях генеральны пракурор і старшыня Следчага камітэта паставілі шэраг пытанняў. У прыватнасці, яны датычыліся апошніх падзей, звязаных з Камітэтам дзяржаўнай бяспекі. "Усім вядома аб самагубстве падпалкоўніка КДБ Аляксандра Казака. Ёсць і шэраг іншых пытанняў, якія патрабуюць дасканалага расследавання", - заявіў Леанід Мальцаў.

"У сувязі з гэтым Прэзідэнт прыняў рашэнне вызваліць генерал-лейтэнанта Вадзіма Зайцава ад пасады старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі і залічыць яго ў распараджэнне старшыні КДБ", - паведаміў дзяржсакратар Савета бяспекі.

"Выконваць абавязкі Старшыні КДБ даручана мне. Але гэта не значыць, што Вадзім Зайцаў пасля завяршэння расследавання не можа вярнуцца на гэту пасаду. Калі расследаванні пакажуць кампетэнтнасць яго і іншых службовых асоб, то несумненна ён будзе вернуты на гэту пасаду. Гэта зроблена для таго, каб расследаванне было праведзена максімальна аб'ектыўна, - удакладніў Леанід Мальцаў. - Расследаванне даручана праводзіць генеральнаму пракурору. Таксама да гэтай работы будзе падключаны Следчы камітэт".
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі