Сцяг Аўторак, 17 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
30 снежня 2025, 13:53

Унесены змяненні ва ўказ Прэзідэнта Беларусі па пытаннях дакументавання насельніцтва

Фота з архіва
Фота з архіва
30 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 455 "Аб змяненні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях дакументавання насельніцтва". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У адпаведнасці з прынятым указам работнікам пастаянна дзеючых органаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва і членам іх сем'яў, якія з'яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, будуць выдавацца біяметрычныя дыпламатычныя пашпарты. Гэта дасць магчымасць забяспечыць бесперашкодны парадак службовых паездак, а таксама адпаведнасць статусу прадстаўнікоў ад іншых дзяржаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі