Фота з архіва
31 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патэлефанаваў міністру абароны Віктару Хрэніну і папрасіў перадаць самыя добрыя пажаданні і падзяку ўсім людзям у пагонах, асабліва тым, хто на пасту ў навагоднюю ноч. Відэа размовы паказалі ў тэлеэфіры ў апошнія мінуты 2025 года непасрэдна да прэзідэнцкага навагодняга звароту, паведамляе БЕЛТА.
"Добры вечар, Віктар Генадзьевіч! Ну як ты жывеш там? Як там нашы праціўнікі, сапернікі і, не дай бог, ворагі? - спытаў кіраўнік дзяржавы. - Ты ж разумееш, што ў кагосьці свята, хтосьці адзначае, а нам з табой не да свят. Трэба ўсё бачыць, што адбываецца".
Аляксандр Лукашэнка папрасіў міністра абароны перадаць самыя цёплыя і добрыя словы віншаванняў і ўдзячнасці ўсім, хто на пасту, і тым, хто ўжо не на дзяжурстве. "Асабліва тым, хто ў гэта нарэшце зімовае надвор'е знаходзіцца на пасту. Дзякуй ім вялікі! Перадай ім, усім людзям у пагонах, мае самыя добрыя пажаданні", - сказаў кіраўнік дзяржавы.-0-