Сцяг Аўторак, 17 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
31 снежня 2025, 19:19

Лукашэнка і Пуцін правялі тэлефонную размову, павіншавалі адзін аднаго з Новым годам

Фота з архіва
Фота з архіва
31 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнікі дзяржаў з цеплынёй павіншавалі адзін аднаго з Новым годам.

Аляксандр Лукашэнка даў высокую ацэнку навагодняму звароту свайго калегі, які паспеў ужо асабіста паглядзець у інтэрнэце.

Прэзідэнты абмеркавалі сітуацыю апошніх дзён, у тым ліку падзеі, звязаныя з атакай беспілотнікаў на рэзідэнцыю Прэзідэнта Расіі. У час размовы былі закрануты і іншыя найбольш актуальныя пытанні.

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін дамовіліся аб маючых адбыцца сустрэчах пасля Новага года і сумесных мерапрыемствах.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі