Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
02 ліпеня 2021, 11:56

Зась: апошняя сесія Савета калектыўнай бяспекі надала АДКБ новы імпульс па ўсіх напрамках

2 ліпеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Праведзеная ў снежні мінулага года сесія Савета калектыўнай бяспекі надала АДКБ новы імпульс па ўсіх напрамках. Аб гэтым заявіў генеральны сакратар АДКБ Станіслаў Зась 1 ліпеня ў Душанбэ на пасяджэнні Савета Парламенцкай асамблеі АДКБ, паведаміў БЕЛТА прэс-сакратар АДКБ Уладзімір Зайнетдзінаў.

"У цэлым усе рашэнні, прынятыя на снежаньскім пасяджэнні Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, надалі новы імпульс дзейнасці арганізацыі па ўсіх асноўных яе напрамках", - адзначыў генеральны сакратар АДКБ.

Станіслаў Зась паведаміў, што на Савеце калектыўнай бяспекі была прынята дэкларацыя, у якой выказана занепакоенасць дэградацыяй механізмаў забеспячэння бяспекі ў свеце, эскалацыяй напружанасці, у тым ліку на еўразійскай прасторы. "Падкрэслена, што АДКБ будзе нарошчваць свой удзел у глабальных намаганнях па забеспячэнні міру і бяспекі, паслядоўна выступаючы за ўрэгуляванне міжнародных і рэгіянальных канфліктаў, пераважна мірнымі палітыка-дыпламатычнымі сродкамі ў рамках міжнародна прызнаных перагаворных фарматаў", - заявіў Станіслаў Зась.

Ён таксама нагадаў, што кіраўнікі дзяржаў - членаў АДКБ адобрылі заяву аб фарміраванні справядлівага і ўстойлівага светаўладкавання, у якой пацвердзілі сваю гатоўнасць да сумеснай работы над пабудовай свабоднай, дэмакратычнай, агульнай і непадзельнай еўраатлантычнай і еўразійскай супольнасці бяспекі на прасторы ад Ванкувера да Уладзівастока.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі