Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
12 красавіка 2022, 15:41

Вольвач: санкцыям трэба проціпаставіць эканамічны адказ

12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Санкцыям трэба проціпаставіць эканамічны адказ, заявіў у інтэрв'ю ТАСС намеснік міністра эканамічнага развіцця Расіі Дзмітрый Вольвач.

"У ЕАЭС добры вопыт па выпрацоўцы сумесных мер для стабілізацыі нашых эканомік ва ўмовах знешніх выклікаў. У 2020 годзе мы аператыўна прынялі два пакеты антыкавідных мер на Еўразійскім міжурадавым савеце. У мінулым годзе разам стрымлівалі цэны на таварных рынках саюза ад экспартуемай інфляцыі. Цяпер мы чарговы раз кансалідуем нашы дзеянні з партнёрамі па саюзе, - расказаў Дзмітрый Вольвач. - У лютым па ініцыятыве прэзідэнта Казахстана Касым-Жамарта Такаева створана рабочая група высокага ўзроўню па забеспячэнні ўстойлівасці эканомік дзяржаў - членаў Еўразійскага эканамічнага саюза. Ініцыятыву падтрымаў прэм'ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін. Па яго ж даручэнні групу ўзначаліў кіраўнік Міністэрства эканамічнага развіцця (МЭР) Максім Рашэтнікаў. У групу ўвайшлі прадстаўнікі міністэрстваў эканомікі, фінансаў, кіраўнікі ЦБ краін - членаў ЕАЭС, а таксама міністры ЕЭК".

Усяго за два тыдні група сфарміравала пералік неабходных неадкладных саюзных мер. "17 сакавіка на Савеце ЕЭК зацвердзілі і ўжо ажыццяўляем 33 меры. Яны датычацца нетарыфнага рэгулявання, зніжэння ставак увазных мытных пошлін і прадастаўлення тарыфных ільгот на тавары крытычнага імпарту. Меры таксама накіраваны на прадухіленне ўзнікнення дэфіцыту прадуктаў харчавання, лекавых прэпаратаў і медыцынскіх вырабаў. Штосьці мы ўжо рэалізавалі. Да 1 кастрычніка 2022 года ўзнялі парог увозу тавараў для асабістага карыстання з 200 да 1 тыс. еўра. Абнулілі пошліны на больш як 900 важнейшых імпартных тавараў. Спрасцілі працэдуру пацвярджэння паходжання тавараў, - адзначыў намеснік міністра. - Цяпер разглядаем адмену, перагляд, перанос тэрмінаў уступлення, прадугледжаных у рамках саюза, абавязковых патрабаванняў да прадукцыі. Працуем над павелічэннем долі разлікаў паміж дзяржавамі ЕАЭС у нацыянальных валютах. Цяпер доля нацвалют ва ўзаемных разліках краін ЕАЭС складае 73 працэнты. Ужо рыхтуецца другі пакет мер, якія мы прапрацоўваем на рабочай групе".

"Што можна проціпаставіць санкцыям? Толькі эканамічны адказ. Сыходзяць адны рынкі, з'яўляюцца іншыя. Эканоміка Беларусі значна менш дыверсіфікавана. Расія дапамагае Беларусі ў тым ліку праз паглыбленне інтэграцыі. Фактычна Захад, уводзячы санкцыі, закрываючы прадпрыемствы, робіць замах на жыццё, здароўе самых слабаабароненых катэгорый грамадзян. З-за забарон і беспрацоўя ў першую чаргу зніжаюцца даходы сем'яў з дзецьмі, асновы нашай будучыні. Мы павінны старацца мінімізаваць гэтыя страты за кошт адрасных мер падтрымкі і пашырэння ўзаемнага гандлю - гэта наш прамы абавязак", - канстатаваў Дзмітрый Вольвач.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі