Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
14 студзеня 2019, 19:55

Візіт прэм'ер-міністра Венгрыі ў Беларусь можа адбыцца ў 2019 годзе

14 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Сяргей Румас разлічвае на візіт прэм'ер-міністра Венгрыі Віктара Орбана ў Беларусь у 2019 годзе. Аб гэтым Сяргей Румас паведаміў сёння на сустрэчы з міністрам замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэрам Сіярта, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Урад Беларусі надае вялікае значэнне адносінам з Венгрыяй ва ўсіх сферах, але асновай нашага ўзаемадзеяння мы бачым перш за ўсё эканамічны складнік. Лічу, настаў час павышаць узровень нашага ўзаемадзеяння. Мы дамаўляліся ў кастрычніку на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Венгрыі, што ён наведае ў лютым Беларусь", - сказаў Сяргей Румас.

Прэм'ер-міністр прапанаваў абмеркаваць тэрміны гэтага візіту і яго напаўненне канкрэтнымі мерапрыемствамі. На думку Сяргея Румаса, высокі ўзровень палітычнага ўзаемадзеяння Беларусі і Венгрыі павінен падмацоўвацца эканамічнымі праектамі. Напрыклад, у Беларусі шмат гадоў працуе фармацэўтычная кампанія "Гедэон Рыхтэр", у 2017 годзе на тэрыторыі Венгрыі створана сумеснае прадпрыемства ў будаўнічай галіне. "Разлічваем, што гэтыя праекты не будуць адзінымі ў нашых адносінах, і чакаем новых прапаноў з венгерскага боку", - адзначыў прэм'ер-міністр. Беларускі ўрад гатовы аказваць усялякую падтрымку такім праектам. У першую чаргу размова ідзе аб тых, што арыентаваны на рынак Еўрасаюза, а таксама падтрымліваюць кітайскую ініцыятыву новага Шаўковага шляху.

Петэр Сіярта прапанаваў абмеркаваць шэраг такіх праектаў, у тым ліку ў фармацэўтычнай прамысловасці. "Гэту сферу мы лічым стратэгічна важнай", - падкрэсліў ён.

Паводле інфармацыі прэс-службы беларускага ўрада, тавараабарот Беларусі і Венгрыі ў студзені - лістападзе 2018 года вырас на 8 працэнтаў да $179,3 млн. Аб'ём гандлю паслугамі ў студзені - кастрычніку 2018 года павялічыўся на 21,7 працэнта да $16,3 млн, аснову склалі транспартныя, камп'ютарныя і турыстычныя паслугі. У Беларусі дзейнічаюць восем прадпрыемстваў з венгерскім капіталам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі