30 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чакаецца, што ў канцы бягучага тыдня Беларусь наведае з візітам вярхоўны прадстаўнік Еўрапейскага саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыка Магерыні. Аб гэтым сёння на прэс-канферэнцыі ў Мінску паведаміў заснавальнік і дырэктар Савета па міжнародных адносінах "Мінскі дыялог" Яўген Прэйгерман, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Адказваючы на пытанне журналістаў, чаму сярод удзельнікаў маючага адбыцца ў Мінску 7-8 кастрычніка форуму "Мінскага дыялогу" "Еўрапейская бяспека: адысці ад краю бездані" няма Федэрыкі Магерыні, Яўген Прэйгерман сказаў: "Графік Магерыні дазволіў ёй прыехаць толькі на некалькі дзён да нашага форуму. Таму на бягучым тыдні ў раёне пятніцы-суботы адбудзецца візіт высокага ўзроўню, які будзе прысвечаны тэматыцы "Усходняга партнёрства". Дэлегацыю ЕС будзе ўзначальваць Магерыні. Думалі сумясціць, але, на жаль, графік не дазволіў".
Як паведамлялася БЕЛТА, сустрэча "Усходняга партнёрства" высокага ўзроўню пройдзе ў Мінску 4-5 кастрычніка.-0-