Фота "Ваяр"
17 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Геаграфічная аддаленасць ніколі не была перашкодай у канструктыўным дыялогу Беларусі і В'етнама. Аб гэтым заявіў міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін на сустрэчы з Прэзідэнтам Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам Лыонг Кыонгам, паведамілі БЕЛТА ў Мінабароны.
"Перадайце, калі ласка, Прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку маё вялікае і цёплае прывітанне і добрыя пажаданні. Калі Нацыянальны сход В'етнама мяне выбраў на пасаду Прэзідэнта, я адразу ж атрымаў ад Прэзідэнта Беларусі віншавальнае пасланне і мяне гэта вельмі кранула", - сказаў у пачатку сустрэчы Лыонг Кыонг.

Кіраўнік абароннага ведамства Беларусі павіншаваў Лыонг Кыонга з назначэннем яго на пасаду Прэзідэнта і адзначыў важныя вехі гісторыі двухбаковых адносін паміж краінамі. "Геаграфічная аддаленасць ніколі не была перашкодай у канструктыўным дыялогу Беларусі і В'етнама. Бо калі існуе адзінства поглядаў, прынцыпаў, пазіцый, адлегласць не з'яўляецца перашкодай", - сказаў Віктар Хрэнін.
Міністр абароны Беларусі падкрэсліў асноўныя аспекты дружалюбных і стратэгічных адносін паміж Беларуссю і В'етнамам. "У Беларусі ўважліва сочаць за поспехамі В'етнама ў справе сацыяльна-эканамічнага развіцця, павышэння ўзроўню жыцця насельніцтва, умацавання аўтарытэту на міжнароднай арэне. Усе гэтыя дасягненні - заслуга палітычных органаў краіны, у першую чаргу Камуністычнай партыі В'етнама, і, вядома, працавітага в'етнамскага народа. Пазіцыі Беларусі і В'етнама супадаюць па пераважнай большасці актуальных пытанняў міжнароднага парадку дня. Мы прытрымліваемся адзіных падыходаў да фарміравання справядлівага светапарадку, заснаванага на ўмацаванні шматпалярнага свету і захаванні агульнапрызнаных норм міжнароднага права", - сказаў кіраўнік ваеннага ведамства.
Таксама ён адзначыў станоўчую дынаміку ваеннага супрацоўніцтва Беларусі і В'етнама. "Ваеннае супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі садзейнічае ўдасканаленню прафесійнага майстэрства ваеннаслужачых і павышэнню ўзроўню боегатоўнасці ўзброеных сіл Беларусі і В'етнама, умацоўвае двухбаковыя сувязі паміж нашымі дзяржавамі ў цэлым. У бліжэйшы час будзе завершана работа па ўзгадненні пераліку сумесных мерапрыемстваў ваеннага супрацоўніцтва на 2025 год, дзе акцэнт зроблены на практычным складніку", - падкрэсліў Віктар Хрэнін.
Кіраўнік ваеннага ведамства Беларусі таксама ўказаў на тое, што бягучы год з'яўляецца асаблівым для В'етнама і Беларусі. "Гэты год адзначаны важнымі датамі - 80-годдзем з дня ўтварэння В'етнамскай народнай арміі, 35-й гадавінай свята ўсенароднай абароны і 80-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гістарычная памяць, павага да подзвігу продкаў - гэта тое, што нас аб'ядноўвае", - рэзюмаваў міністр абароны.-0-