Фота з архіва
20 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы прадаўжаюць стабільную работу за кошт створаных запасаў вуглевадароднай сыравіны. У канцэрне "Белнафтахім" пракаменціравалі карэспандэнту БЕЛТА інфармацыю аб спыненні паставак нафты па нафтаправодзе "Дружба".
Агенцтва Reuters раней паведамляла, што прапампоўка нафты па трубаправодзе "Дружба" прыпынена з 19 снежня з-за тэхнічных праблем.
"Пастаўкі нафты сапраўды прыпынены. У краіне створаны дастатковыя запасы для бесперабойнай работы НПЗ, абодва заводы прадаўжаюць сваю стабільную работу, забяспечваючы адгрузкі нафтапрадуктаў у поўным аб'ёме як на ўнутраны рынак, так і на экспарт", - расказалі ў канцэрне "Белнафтахім".-0-