Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Візіт Лукашэнкі ў Пекін важны для кітайскага боку - Цуй Цымін

Палітыка 19.04.2019 | 19:01
Цуй Цымін
Цуй Цымін

19 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Маючы адбыцца ў красавіку візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Пекін важны для кітайскага боку. Аб гэтым заявіў журналістам, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, пасол Кітая ў Беларусі Цуй Цымін, які ў якасці госця прысутнічаў у Авальнай зале ў час штогадовага Паслання Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.

Дыпламат падкрэсліў, што ў час сустрэч у Пекіне будуць абмяркоўвацца пытанні паглыблення беларуска-кітайскага супрацоўніцтва, якое цяпер дасягнула вельмі высокага ўзроўню. Цуй Цымін перакананы, што патэнцыял кантактаў далёка не вычарпаны і наперадзе яшчэ шмат сумесных праектаў.

Другі форум міжнароднага супрацоўніцтва "Адзін пояс і адзін шлях" у Пекіне, у якім прыме ўдзел беларуская дэлегацыя на чале з Аляксандрам Лукашэнкам, прызначаны вызначыць далейшыя шляхі ўзаемадзеяння краін у рамках гэтай ініцыятывы.

Цуй Цымін адзначыў, што Беларусь актыўна ўдзельнічае ў "Адным поясе і адным шляху", а Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" прыцягвае ўсё большую колькасць рэзідэнтаў, прычым цікавасць да парка выказваюць не толькі кітайскія кампаніі, але і еўрапейскія.

Не так даўно замежныя дыпламаты разам з кіраўніком МЗС Уладзімірам Макеем наведалі парк і азнаёміліся з яго дзейнасцю і перспектывамі развіцця.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Рэкамендацыі для тых, хто плануе паездкі ў Ізраіль Пры ўзнікненні спрэчных сітуацый на граніцы прасіць супрацоўнікаў міграцыйнай службы звязацца з запрашаючымі асобамі для пацвярджэння імі гатоўнасці прыняць вас ва ўзгодненыя тэрміны.