Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Ва ўрадзе расказалі аб чаканнях ад новага парламента

Палітыка 17.11.2019 | 12:34
Ігар Петрышэнка
Ігар Петрышэнка

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламент павінен своечасова абнаўляць заканадаўства і эфектыўна ўзаемадзейнічаць з усімі галінамі ўлады, такое меркаванне выказаў сёння журналістам намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка ў час галасавання на выбарчым участку нумар 507 у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вельмі важна цеснае ўзаемадзеянне паміж выканаўчай і заканадаўчай уладай, удасканаленне нарматыўна-прававой базы. Мы павінны эфектыўна ўдасканальваць нарматыўна-прававое рэгуляванне ва ўсіх галінах - эканоміцы, сацыяльнай сферы, культуры, спорце, навуцы, ІТ", - лічыць Ігар Петрышэнка.

Паводле яго слоў, калі раней заканадаўства не ведала вялікіх змяненняў з-за пэўных марудных працэсаў, то цяпер заканадаўчае рэгуляванне павінна ісці ў той сістэме каардынат, у якой развіваецца краіна. "Таму ад таго, як будзе зладжана, эфектыўна працаваць парламент з усімі галінамі ўлады, і асабліва з выканаўчай, залежыць дабрабыт нашых людзей", - рэзюмаваў Ігар Петрышэнка.

Намеснік прэм'ер-міністра Ігар Ляшэнка, які таксама прыйшоў сёння галасаваць, падзяліўся з журналістамі, што хацеў бы бачыць у парламенце вопытных і прафесійных людзей. "За ўсю гісторыю парламента было прынята 2,2 тыс. заканадаўчых актаў. У перыяд работы парламента шостага склікання прынята 250 нарматыўна-прававых актаў, з іх 130 - інтэгруючых краіну ў міжнародныя прававыя сістэмы. І зразумела, мой выбар - прафесіяналізм, каб дакументы былі глыбока, прафесійна прапрацаваны. Таму што ўсе памылкі ў рэшце рэшт могуць уплываць на эканамічныя ўмовы дзейнасці нашай краіны. Я прызнаю, што павінны быць рознабаковыя дэпутаты, але ў прыярытэце - вопыт і прафесіяналізм", - сказаў віцэ-прэм'ер.

На думку Ігара Ляшэнкі, цяперашні склад парламента змог зрабіць многае. "І калі прыйдуць новыя людзі з абноўленымі ведамі, будзе яшчэ лепш. Мы бачым, што трэба далей працаваць над паляпшэннем эканамічнага асяроддзя, павышаць рэйтынгі краіны. Таму павінны быць талковыя людзі, якія звязаны з рэальным жыццём і разумеюць, як гэта пакласці ў нарматыўную прававую базу", - рэзюмаваў ён.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь у рэйтынгу дзяржаў па індэксе развіцця чалавека Штогадовыя глабальныя даклады аб чалавечым развіцці публікуюцца ПРААН з 1990 года.