Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
26 сакавіка 2019, 11:07

Уцюпін: Беларусь зацікаўлена ў паглыбленні супрацоўніцтва з Пакістанам у прамысловасці

26 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена ў далейшым пашырэнні кантактаў з Пакістанам у галіне прамысловасці і інвестыцый. Аб гэтым заявіў міністр прамысловасці Беларусі Павел Уцюпін 25 сакавіка на мерапрыемстве з нагоды нацыянальнага свята гэтай краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Павел Уцюпін адзначыў, што паміж Беларуссю і Пакістанам створана важкая прававая база, якая налічвае каля 80 пагадненняў. Краіны ўстанавілі добрыя сувязі ў галіне сельскай гаспадаркі, фармацэўтыкі, навукі і адукацыі, якія, на яго думку, павінны паглыбляцца.

Міністр прамысловасці выказаў упэўненасць у перспектывах беларуска-пакістанскага ўзаемадзеяння.

У сваю чаргу пасол Пакістана ў Беларусі Ліна Салім Маазам падкрэсліла важнасць развіцця ўсебаковых кантактаў з Беларуссю. У 2019 годзе адзначаецца 25-годдзе беларуска-пакістанскіх дыпламатычных адносін. У сувязі з гэтым у Беларусі і Пакістане пройдзе шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на святкаванне гэтай даты.

Паводле слоў Ліны Салім Маазам, узаемадзеянне паміж дзвюма дзяржавамі паступальна развіваецца, пашыраюцца міжпарламенцкія кантакты, сувязі паміж пародненымі гарадамі. Беларусь і Пакістан у гэтым годзе правядуць чарговы раўнд двухбаковых палітычных кансультацый.

Пасол таксама выказала надзею на развіццё турыстычных сувязей Пакістана і Беларусі, гэтаму павінна садзейнічаць зніжэнне візавых збораў для беларусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі