Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
29 снежня 2020, 16:39

У Магілёве выбралі дэлегатаў на VI Усебеларускі народны сход

29 снежня, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. На праведзенай сёння сесіі Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў выбраны дэлегаты на VI Усебеларускі народны сход. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў старшыня гарадскога Савета дэпутатаў Максім Гурын.

"На сесіі адным з важнейшых пытанняў быў выбар дэлегатаў на Усебеларускі народны сход. Намі выбрана 36 чалавек: 24 дэпутаты гарадскога Савета і 12 - абласнога, - адзначыў Максім Гурын. - Усе гэтыя людзі прымалі актыўны ўдзел у рабоце грамадскіх прыёмных, дыялогавых пляцовак. Яны ведаюць, якія праблемы цяпер хвалююць нашых жыхароў, яны ж займаліся зборам ініцыятыў і прапаноў ад жыхароў горада. Таму на УНС кожны з іх прыедзе ўжо з гатовымі ідэямі, якія будуць агучаны на такім высокім узроўні".

Паводле слоў Максіма Гурына, на Усебеларускім народным сходзе будуць прапрацоўвацца ўсе самыя важныя пытанні, якія дапамогуць вывесці развіццё краіны на новы ўзровень. "Адным з важных аспектаў паспяховага развіцця любой дзяржавы застаецца эканамічны складнік. Поколькі, чым больш паспяхова працуе эканоміка, тым лепшым будзе стан іншых сфер жыцця. Пандэмія ў гэтым годзе паказала, што чым эфектыўней працуюць вытворчасці і напаўняецца бюджэт, тым больш з'яўляецца магчымасцей для хуткага перапрафілявання і забеспячэння ўсім неабходным устаноў аховы здароўя. Нашы поспехі ў будучым трэба не толькі захаваць, але і прымножыць", - падкрэсліў Максім Гурын.

Усебеларускі народны сход - важны этып у развіцці дзяржавы. "Тут будуць не толькі падводзіцца вынікі мінулай пяцігодкі, але і будзе прынята стратэгія развіцця дзяржавы на бліжэйшае будучае. Я, як дэпутат, разлічваю, што будуць прапрацаваны пытанні павышэння ролі мясцовага кіравання і самакіравання, пашырэння іх паўнамоцтваў у сацыяльна-эканамічнай і іншых сферах", - адзначыў Максім Гурын.

Нельга абысці і патрыятычнае выхаванне моладзі. "Неабходна разумець мінулае і будаваць будучыню з апорай на гістарычную памяць. Мы павінны рабіць высновы і прадаўжаць развіваць мірную Беларусь, грунтуючыся на вопыце нашых продкаў. І Усебеларускі народны сход стане тым неабходным этапам, які дапаможа правільнаму развіццю краіны з улікам сучасных рэалій", - падкрэсліў старшыня гарадскога Савета дэпутатаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі