Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
04 лістапада 2025, 09:00

Турчын прыбыў з афіцыйным візітам у Казахстан
 

(АБНОЎЛЕНА 12.21)

4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын прыбыў з афіцыйным візітам у Казахстан, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Чакаецца, што Аляксандр Турчын сустрэнецца з прэзідэнтам Казахстана Касым-Жамартам Такаевым. У праграме двухдзённага візіту таксама перагаворы з прэм'ер-міністрам Казахстана Алжасам Бекценавым у вузкім і пашыраным складах. Як чакаецца, будзе падпісаны шэраг міжнародных дакументаў.

Акрамя таго, сёння Аляксандр Турчын наведае Цэнтр падтрымкі лічбавага ўрада Казахстана і міжнародны тэхнапарк IT-стартапаў "Астана Хаб".

Як прэм'ер-міністр учора адзначаў у размове з журналістамі, адно з асноўных пытанняў для разгляду ў час візіту - далейшае развіццё супрацоўніцтва ў сферы машынабудавання. "Шэраг сумесных прадпрыемстваў сёння размешчаны ў Казахстане. Гэта сумесныя праекты з ключавымі нашымі флагманамі машынабудавання: МТЗ, "Гомсельмаш", МАЗ, БЕЛАЗ. Таму далейшая інтэнсіфікацыя гэтага супрацоўніцтва - ключавая задача нашага візіту", - адзначыў кіраўнік урада. Таксама на парадку дня - пастаўкі прадуктаў харчавання.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі