Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
02 лютага 2022, 19:15

ЦВК: у час рэферэндуму за мяжой участкі для галасавання ўтвораны не будуць

2 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Завяршыўся этап стварэння ўчасткаў для галасавання на рэспубліканскім рэферэндуме. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў ЦВК.

"Так, на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь створана 5510 участкаў, у тым ліку 217 - у санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых арганізацыях аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу ў стацыянарных умовах, і 12 - у воінскіх часцях. Найбольшая колькасць участкаў для галасавання сфарміравана у Гомельскай і Мінскай абласцях (977 і 929 адпаведна), 883 - у Брэсцкай вобласці, 714 - у Віцебскай, 707 - у Магілёўскай, 608 - у Гродзенскай і 692 - у Мінску", - расказалі ў ЦВК.

У час правядзення выбараў Прэзідэнта Беларусі ў 2020 годзе на тэрыторыі нашай краіны было створана 5723 выбарчыя ўчасткі, што на 213 больш, чым пры правядзенні цяперашняй кампаніі па рэферэндуму. Скарачэнне колькасці ўчасткаў выклікана змяншэннем колькасці сельскага насельніцтва, аб'яднаннем нешматлікіх участкаў у буйнейшыя, а таксама аптымізацыяй арганізацый.

"Паводле звестак, што паступілі з Міністэрства замежных спраў, кіраўнікамі беларускіх загранустаноў не прынята рашэнняў аб утварэнні ўчасткаў для галасавання на рэспубліканскім рэферэндуме за межамі Рэспублікі Беларусь у сувязі з аб'ектыўнымі ў кожным выпадку прычынамі (эпідэміялагічнай сітуацыяй і адпаведнымі мерамі і патрабаваннямі, немагчымасцю забяспечыць дастатковы ўзровень бяспекі пры арганізацыі галасавання, а таксама адсутнасці неабходнай колькасці грамадзян на консульскім уліку)", - дадалі ў ЦВК.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі