Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
25 лютага 2021, 19:37

Павышэнне эфектыўнасці міжведамаснага ўзаемадзеяння па нарошчванні экспарту абмеркавалі на калегіі МЗС

25 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пытанні павышэння эфектыўнасці міжведамаснага ўзаемадзеяння і сумеснай работы па нарошчванні экспарту ў ліку іншых былі абмеркаваны сёння на пашыраным пасяджэнні калегіі Міністэрства замежных спраў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.

На мерапрыемстве былі разгледжаны вынікі работы знешнепалітычнага ведамства ў 2020 годзе. У рабоце калегіі прынялі ўдзел прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка, прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта і Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, профільных камісій палат Нацыянальнага сходу, кіраўнікі шэрага рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і дзяржаўных арганізацый.

У сваім дакладзе міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей падвёў вынікі работы дыпламатычнай службы ў 2020 годзе на знешнепалітычным і знешнеэканамічным напрамках, асаблівую ўвагу ўдзяліўшы праблемным пытанням і інструментам іх вырашэння. Былі абазначаны шляхі выканання задач, пастаўленых кіраўніком дзяржавы, а таксама замацаваных у прынятай VI Усебеларускім народным сходам рэзалюцыі з акцэнтам на забеспячэнні шматвектарнага ўзаемадзеяння, а таксама пашырэнні беларускіх ініцыятыў у інтэграцыйных структурах.

Кіраўнік МЗС адзначыў, што асноўныя знешнепалітычныя намаганні Беларусі ў 2020 годзе былі накіраваны на ўсебаковую абарону і ўмацаванне нацыянальнага суверэнітэту. У фокусе ўвагі МЗС знаходзіліся пытанні забеспячэння спрыяльных умоў для рэалізацыі знешнеэканамічных інтарэсаў краіны на ўсіх вектарах, уключаючы садзейнічанне развіццю інтэграцыйных працэсаў на еўразійскай прасторы. З асаблівай стараннасцю вялася работа па прыцягненні міжнароднай тэхнічнай i замежнай бязвыплатнай дапамогі, прызначанай для медыцынскіх устаноў Беларусі, якія змагаюцца з пандэміяй, па аказанні садзейнічання беларускім грамадзянам, якія трапілі ў складаную сітуацыю за мяжой.

У цэлым здавальняючымі прызнаны вынікі работы на знешнеэканамічным напрамку. Пры гэтым у вельмі неспрыяльных умовах удалося захаваць беларускую прысутнасць на рынках 176 краін, нарасціць экспарт прадуктаў харчавання, прадукцыі дрэваапрацоўкі і машынабудавання ў краіны Еўрапейскага саюза і "далёкай дугі", асобныя дзяржавы ЕАЭС і СНД.

Адзначаны былі праблемы і недахопы на асобных напрамках. У шэрагу краін - гандлёвых партнёраў Беларусі адбылося істотнае скарачэнне беларускага экспарту па шырокай наменклатуры тавараў.

Пры гэтым нягледзячы на зніжэнне агульнага аб'ёму экспарту, забяспечана выкананне ключавога параметра эфектыўнасці знешнеэканамічнай дзейнасці - дадатнае сальда Беларусі па знешнім гандлі таварамі і паслугамі склала $1,9 млрд або 3,2 працэнта ад ВУП.

"Паслы Беларусі ў Расіі, Украіне, Грузіі, Польшчы, Вялікабрытаніі, кіраўнікі міністэрстваў прамысловасці, сельскай гаспадаркі і харчавання ўзнялі пытанні павышэння эфектыўнасці міжведамаснага ўзаемадзеяння і сумеснай работы па нарошчванні экспарту, падзяліліся вопытам дзейнасці на новых і традыцыйных рынках ва ўмовах узмацнення пратэкцыянізму і зніжэння эканамічнай актыўнасці ў глабальным маштабе", - гаворыцца ў паведамленні.

Па выніках абмеркавання прэм'ер-міністрам былі вызначаны задачы на знешнеэканамічным напрамку на 2021 год і бягучую пяцігодку, а таксама канкрэтныя меры па нарошчванні і дыверсіфікацыі экспарту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі