Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
20 лістапада 2018, 15:34

Сумеснае пасяджэнне калегій МЗС Беларусі і Расіі пройдзе 21 лістапада ў Мінску

20 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Сумеснае пасяджэнне калегіі Міністэрства замежных спраў Беларусі і калегіі Міністэрства замежных спраў Расіі 21 лістапада пройдзе ў Мінску, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Адбудзецца падпісанне двухбаковых беларуска-расійскіх дакументаў, у тым ліку плана кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў на 2019 год. Мерапрыемства пройдзе з удзелам міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея. На чале расійскай дэлегацыі - кіраўнік МЗС Сяргей Лаўроў.

Па выніках пасяджэння прадугледжаны сустрэчы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Расіі з журналістамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі