ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 17 верасня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
03 чэрвеня 2021, 17:10

Стратэгічнае саюзніцтва Беларусі і Расіі дае магчымасць сумесна рэагаваць на новыя выклікі і пагрозы - Русаковіч

Фота з архіва
Фота з архіва

3 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стратэгічнае саюзніцтва Беларусі і Расіі дае магчымасць сумесна рэагаваць на новыя выклікі і пагрозы. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА заявіў член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання доктар гістарычных навук, дацэнт, загадчык кафедры дыпламатычнай і консульскай службы факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Андрэй Русаковіч.

Паводле слоў спікера, саюз Беларусі і Расіі аказвае значнае ўздзеянне на стан рэгіянальнай бяспекі. "У гэтым плане сустрэча прэзідэнтаў дала магчымасць узгадніць і ўдакладніць пазіцыі дзвюх дзяржаў па важнейшых знешнепалітычных напрамках, перш за ўсё гэта датычыцца ўмацавання ваенна-палітычнага супрацоўніцтва ва ўмовах нарошчвання ваеннай інфраструктуры Арганізацыі Паўночнаатлантычнага дагавора ў рэгіёне, мінімізацыі і сумеснага рэагавання на абмежавальныя меры заходніх краін, - дадаў ён. - Стратэгічнае саюзніцтва садзейнічае развіццю эканамічнай, сацыяльнай, гуманітарнай сфер дзвюх дзяржаў, каардынацыі іх знешняй палітыкі ў кантэксце сумеснага рэагавання на новыя выклікі і пагрозы".

"Цяпер Беларусь і Расія праводзяць вялікую работу па ўдасканаленні і развіцці інтэграцыйнага ўзаемадзеяння ва ўсіх галінах. Сустрэча прэзідэнтаў дзвюх краін у Сочы з'яўляецца часткай сістэмнага міждзяржаўнага дыялогу, кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі шырокі спектр двухбаковага парадку дня. Прадметам грунтоўнай размовы былі перш за ўсё стан і развіццё эканамічнай сферы, гандлёвае і інвестыцыйнае ўзаемадзеянне, былі ўзгоднены ўмовы пастаўкі расійскіх вуглевадародаў у Беларусь і пытанні мінімізацыі страт беларускіх нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў ад падатковага манеўру ў Расіі , - адзначыў Андрэй Русаковіч. - Далейшае паглыбленне інтэграцыі ў фармаце Саюзнай дзяржавы, Еўразійскага эканамічнага саюза таксама з'яўляецца традыцыйнай тэмай перагавораў на вышэйшым узроўні. У прыватнасці, канчатковае ўзгадненне і рэалізацыя саюзных праграм, як чакаецца, надасць новы імпульс развіццю Саюзнай дзяржавы. У хуткім часе адбудзецца мерапрыемства, важнае для ўмацавання міжрэгіянальнага супрацоўніцтва - Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі