Сцяг Чацвер, 21 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
19 лістапада 2024, 16:20

Старшыня таварыства "Беларусь-Германія": традыцыі дружбы не перапыняюцца, нягледзячы на няпростыя часы

Фота арганізатараў
Фота арганізатараў
19 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Традыцыі дружбы паміж беларускім і германскім народамі не перапыняюцца, нягледзячы на няпростыя часы. Такі пункт гледжання выказаў старшыня таварыства дружбы "Беларусь - Германія" Сяргей Навіцкі ў час 12-й сустрэчы гарадоў-пабрацімаў Беларусі і Германіі, якая адбылася ў Доме дружбы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Вітаючы германскую дэлегацыю, Сяргей Навіцкі падкрэсліў: "Гэта не проста чарговая сустрэча, а цудоўная традыцыя стасункаў сяброў. Асабліва радуе тое, што гэта традыцыя не перапыняецца, нягледзячы на няпростыя часы і высокую турбулентнасць у сучасным свеце".

Старшыня таварыства дружбы адзначыў, што векавая мудрасць народаў з'яўляецца фундаментам супрацоўніцтва і дружбы не толькі сёння, але і ў будучым.

Ён выказаў упэўненасць, што дружба паміж людзьмі, паміж прадстаўнікамі гарадоў дзвюх краін будзе і далей умацоўвацца.

12-я сустрэча гарадоў-пабрацімаў Беларусі і Германіі была прысвечана тэме "Гістарычнае мінулае і масты ў будучыню". Адбылося пленарнае пасяджэнне, а таксама работа ў секцыях у Мінску і Заслаўі.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі 8 нямецкіх і 10 беларускіх гарадоў. Беларускую дэлегацыю на сустрэчы ўзначальваў старшыня праўлення Беларускай грамадскай арганізацыі "Пародненыя гарады" Барыс Батура, нямецкую - намеснік старшыні Федэратыўнага саюза нямецкіх таварыстваў "Захад - Усход" Хайнц Вемаер.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі