Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
07 кастрычніка 2021, 09:00

Спецпасланнік прэзідэнта Венесуэлы, старэйшы брат Уга Чавеса, наведвае Беларусь

7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спецыяльны пасланнік прэзідэнта Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Адан Чавес Фрыяс наведвае Беларусь. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Венесуэлы ў Мінску.

У праграме візіту венесуэльскага госця - сустрэча са старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталляй Качанавай і старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімірам Андрэйчанкам.

Як чакаецца, спецыяльны прадстаўнік прэзідэнта Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла выступіць з лекцыяй "Ідэі Балівара і Чавеса сёння" ў БДУ. Акрамя таго, прадугледжваецца ўдзел Адана Чавеса Фрыяса ў адкрыцці выстаўкі "Трансатлантык арт-мэсідж", на якой сярод іншых будзе прадстаўлена карціна "Наш Уга".

Адан Чавес Фрыяс - старэйшы брат Уга Чавеса. Ён прыбыў у Мінск 6 кастрычніка і прабудзе ў нашай краіне да 10 кастрычніка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі